адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г.Чэрыкаў. Утвораны 13.8.1773 у складзе Рагачоўскай правінцыі, з 3.4.1777 у Магілёўскай, з 3.1.1797 — у Беларускай губ. У 1796 частка Ч.п. на Пд перададзена ў Рагачоўскі пав., на У да Ч.п. далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі пав. З 10.3.1802 у Магілёўскай губ. з аднаўленнем межаў 1777. Меліся 4 мястэчкі: Краснаполле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец. З 1861 падзяляўся на 16 валасцей: Беліцкую, Брацькавіцкую, Доўгавіцкую, Даўжанскую, Дубраўскую, Камаровіцкую, Краснапольскую, Крычаўскую, Лабанаўскую, Маляціцкую, Мхініцкую, Наваельненскую, Палужскую, Саматэвіцкую, Старынскую, Студзянецкую. Пл. 4084 кв. вярсты, каля 150,3 тыс.чал. (1897), з іх 135,3 тыс. праваслаўных, 1,7 тыс. католікаў, 13 тыс. іудзеяў. З 26.4.1919 Ч.п. у складзе Гомельскай губ. РСФСР, 14.2.1923 да яго далучана Прапойская вол. скасаванага Быхаўскага пав. У выніку ўзбуйнення (1923) засталося 8 валасцей: Брацькавіцкая, Краснапольская, Крычаўская, Маляціцкая, Наваельненская, Прапойская, Саматэвіцкая, Чэрыкаўская. 3.3.1924 Ч.п. перададзены БССР, 2.6.1924 аб’яднаны з Клімавіцкім пав. пад назвай Калінінскі пав.